HomeДзеціКазкіЧарадзейны Крышталь або нечаканы госць-6.

Чарадзейны Крышталь або нечаканы госць-6.

Казачнік Алесь і гарэза малпачка Чычы чытаюць шостую частку казкі “Чарадзейны Крышталь, або нечаканы госць”…

Ноччу, пасля Свята Вяртання Крышталя, Продкі расказалі, ці ёсць у Светкі і Віцькі магчымасць вярнуцца дадому: “Ваша жаданне здзейсніцца толькі пасля таго, як вы знішчыце ўсіх ганараў! Для гэтага трэба адсячы іх корань. Ён у ганараў адзін А знаходзіцца – у самым цэнтры вострава Інівія”

Вось дык задачка! – Як з ёю справіцца?.. ..
Перш за ўсё адшукалі мапу. Паўсюль панавалі ганары. Адваяваныя Крышталямі тэрыторыі выглядалі нібы тры невялічкія круглыя плямкі. Бліжэй усіх да цэнтру знаходзілася Мінавія. Каб да яе дабрацца, трэба спачатку прайсці ўсю Сінавію, а потым – па моры, уздоўж берага. З гэтым яшчэ можна справіцца. А вось як адолець лес ганараў?!.. ..
Каб не губляць час, вырашылі падумаць па дарозе.
На праводзіны герояў выйшлі ўсе нінавійцы. Суправаджаць іх у небяспечным падарожжы ўзяўся сябар Мараша – Фрас. Дужы і верны, але маўклівы хлопчык.
І вось чацвёрка сяброў рушыла ў дарогу.
Мінулі поле струхнелых ганараў, прайшлі праз жоўтую браму – і апынуліся ў Сінавіі. Суседзі сустрэлі падарожнікаў радаснымі воклічамі і ледзь не пазаціскалі ў абдымках. Многія з іх напярэдадні былі на Свяце Нінавіі – таму ведалі пра адважных сяброў.

Светку і Віцьку цікавіла, на чым яны адправяцца далей, па моры. Але аказалася, маленькія чалавечкі заўсёды проста хадзілі ўздоўж берага па вадзе. Ні пра караблі, ні пра чаўны, ні нават пра плыты – нічога не ведалі! Тады госці растлумачылі, як будаваць плыт. Сінавійцы ўзяліся за працу – і хутка ён быў гатовы!
Ужо на наступны дзень чацвёра сяброў рушылі ў марское падарожжа на Поўнач – да Мінавіі.

Александр Ждановичhttps://bydobry.by/
Профессия - актер. Призвание - делать добро и делиться красотой. Со сцены, воплощая самые разные образы. С экрана, обращаясь к маленьким и взрослым своим зрителям. А роль Маляваныча, которую исполнял много лет, - это уже и не роль. Практически второе я.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x