HomeНавіны"Чароўныя казкі дома песняра": музей Якуба Коласа падрыхтаваў праграму да зімовых свят

“Чароўныя казкі дома песняра”: музей Якуба Коласа падрыхтаваў праграму да зімовых свят

Праект да зімовых свят “Чароўныя казкі дома песняра” падрыхтаваў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. З 6 па 14 студзеня пройдуць інтэрактыўныя праграмы, творчыя майстар-класы і пазнавальныя лекцыі для ўсёй сям’і.

Адкрые зімовыя мерапрыемствы музейны квэст «Упрыгожым ёлку разам». Ва ўстанове таксама правядуць педагагічныя заняткі “Калядныя святы. Традыцыя святкавання ў Беларусі», «Цудоўны свет выцінанкі», «Ёлачная цацка – красуня і чараўніца». Пасля гэтых лекцый можна стаць удзельнікам майстар-класаў па вырабе каляднай свечкі, выразанні розных відаў выцінанак, а таксама зрабіць магніты снегавічкоў і ёлачных цацак.

Завершыць святочны калейдаскоп дзіцячы ранішнік “Калядныя прыгоды ў доме Коласа”. Для ўдзелу ў мерапрыемствах неабходны папярэдні запіс па тэлефоне 270-17-02.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x