HomeНавіныЧас працы кас для абмену банкнот узору 2000 года прадоўжаны

Час працы кас для абмену банкнот узору 2000 года прадоўжаны

Нацбанк Беларусі з 15 лістапада па 30 снежня бягучага года прадоўжыў час работы кас для абмену банкнот узору 2000 года. «У мэтах прадастаўлення дадатковых магчымасцей для грамадзян з 15 лістапада па 30 снежня 2021 года аперацыі па абмене банкнот узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года будуць ажыццяўляцца ў рэжыме падоўжанага працоўнага дня з 9.00 да 19.00 (24 снежня – з 9.00 да 18.00). Астатнія аперацыі ў касах Нацыянальнага банка ў названы перыяд будуць здзяйсняцца ў звычайным рэжыме: панядзелак – чацвер з 9.00 да 16.00, пятніца – з 9.00 да 15.00 (24 снежня – з 9.00 да 14.00)», – паведамляе сайт Нацбанка.
31 снежня 2021 года завяршаецца перыяд абмену банкнот узору 2000 года. З 1 студзеня 2022 года гэтыя банкноты будуць лічыцца несапраўднымі (якія страцілі сілу законнага плацежнага сродку).

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x