Расавіяцыя ў 11-ы раз падаўжае забарону на палёты ў 11 аэрапортаў цэнтральнай часткі і поўдня РФ да 7 мая, інфармуе “Інтэрфакс”.
«Рэжым часовага абмежавання палётаў у 11 расійскіх аэрапортаў падоўжаны да 7 мая 2022 года 3:45 па маскоўскім часе. Часова абмежаваныя палёты ў аэрапорты Анапа, Белгарад, Бранск, Варонеж, Геленджык, Краснадар, Курск, Ліпецк, Растоў-на-Доне, Сімферопаль і Эліста», – гаворыцца ў паведамленні Расавіяцыі.