HomeНавіныЧэргі на мяжы з Еўрасаюзам: больш за дзве тысячы фур чакаюць выезду...

Чэргі на мяжы з Еўрасаюзам: больш за дзве тысячы фур чакаюць выезду з Беларусі

Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Дзяржпагранкамітэта, больш 2240 грузавікоў чакалі выезду ў пунктах пропуску на мяжы з краінамі Еўрасаюза раніцай 20 красавіка. Па стане на 10:00 найбольш сур’ёзныя заторы назіраліся ў літоўскім кірунку. У «Каменным Логу» сабралося звыш 550 грузавікоў, у «Беняконях» – 420, у «Прывалцы» – 250, у «Катлоўцы» – 240. На беларуска-латвійскай мяжы чэргі ўтварыліся толькі ў «Грыгараўшчына» (больш за 150 грузавых аўто). Выезду ў Польшчу ў 10 раніцы чакалі больш як 630 фур.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x