У Рускай праваслаўнай царкве лічаць паляванне перажыткам мінулага і выступаюць за яго забарону.
«Паляванне ў якасці забавы — я думаю, што гэта перажытак мінулага. Я думаю, нам трэба ад гэтага адмаўляцца. Чым хутчэй мы ад гэтага адмовімся, тым лепей», — сказаў кіраўнік сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў мітрапаліт Іларыён у праграме «Царква і мір» на тэлеканале «Расія-24» (УДТРК). Пра гэта інфармуе«Інтэрфакс-Захад».
Іерарх адзначыў, што да палявання ставіцца адмоўна і лічыць, што паляванне дапушчальна толькі ў тым выпадку, калі неабходна рэгуляваць папуляцыю тых ці іншых жывёл у лясах і запаведніках.