HomeНавіныЦягнік Мінск - Адлер будзе курсіраваць у лістападзе праз дзень

Цягнік Мінск – Адлер будзе курсіраваць у лістападзе праз дзень

У сувязі з попытам на перавозкі пасажыраў у зносінах Мінск – Адлер з 3 па 29 лістапада павялічваецца перыядычнасць курсіравання цягніка №302 / 301 Мінск / Гомель – Адлер фарміравання Беларускай чыгункі. Цягнік будзе курсіраваць праз дзень,зараз ён курсіруе з перыядычнасцю адзін раз у чатыры дні, паведамляе прэс-цэнтр БЧ. У БЧ звяртаюць увагу, што ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на тэрыторыі Расійскіх чыгунак цягнік №302 / 301 Мінск / Гомель – Адлер адпраўленнем з Мінска 3, 7, 11, 15, 19, 23, 27 лістапада і Адлера 5, 9 , 13, 17, 21, 25, 29 лістапада будзе прытрымлівацца змененаму раскладу. З Мінска і Гомеля цягнік будзе адпраўляцца згодна з дзеючым раскладам і прыбываць у Адлер ў 10.49 (замест 12.32). З Адлера цягнік адправіцца ў 14.50 (замест 16.08) і прыбудзе ў Мінск і Гомель згодна з дзеючым раскладам.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x