HomeНавіныДа выхадных у Беларусі пахаладае

Да выхадных у Беларусі пахаладае

Як паведамляюць сіноптыкі, 7 студзеня (у пятніцу) ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па поўначы краіны пройдзе кароткачасовы снег, чакаецца слабая мяцеліца. На дарогах рэспублікі галалёдзіца. Вецер заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -4 ° С па паўднёвым захадзе да -13 ° С па поўначы краіны, максімальная днём 0. -6 °С.

8 студзеня (у суботу) воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у асобных раёнах па Віцебскай вобласці пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Месцамі чакаецца слабы туман, намаразь, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ноччу -4.. -10 °С, пры праясненнях -11.. -14 °С, днём 0.. -5 °С.

9 студзеня (у нядзелю) воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе снег, па паўднёвым усходзе слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ноччу -4.. -9 °С, пры праясненнях да -11 °С, днём 0.. -6 °С.

10 студзеня (у панядзелак) месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 12-ці. Днём будзе ад нуля да мінус 6.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x