ДАІ Мінскай вобласці ў пятніцу і выходныя дні будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Пра гэта паведамляе БЕЛТАса спасылкай на ўпраўленне УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць аўтаўладальнікаў паставіцца з разуменнем, у тым ліку да магчымых нязначных часовых нязручнасцей. Вадзіцелям транспартных сродкаў неабходна няўхільна выконваць уведзеныя часовыя хуткасныя абмежаванні, а таксама патрабаванні інспектараў ДПС аб спыненні.