У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама спынення правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху, з 20 па 22 мая ўключна Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці адпрацуе аварыйна небяспечныя ўчасткі аўтадарог, населеных пунктаў, а таксама месцы канцэнтрацыі ДТЗ. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Кантроль за дарожным рухам будзе ажыццяўляцца шляхам абмену экіпажамі дарожна-патрульнай службы ДАІ суседніх раёнаў, а таксама раёнаў іншых абласцей, якія мяжуюць з Мінскай вобласцю (Магілёўскай і Гродзенскай).
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае грамадзян да строгага выканання правілаў дарожнага руху і павышанай увагі на дарогах.