Французская авіябудаўнічая кампанія Dassault Systemes прыпыняе новыя праекты ў Расіі і Беларусі з-за спецаперацыі РФ ва Украіне. Аб гэтым піша gazeta.ru са спасылкай на інфармацыю ТАСС. Усе новыя аперацыі будуць прыпынены на працягу гэтага тыдня.
Выданне нагадвае, што падзеі ва Украіне прывялі не толькі да хвалі антырасійскіх санкцый, але і да масавага сыходу міжнародных брэндаў з расійскага рынку. Адмаўляюцца працаваць у РФ Adidas, Nike, Puma, Levi `s, Intel, IBM, H&M, IKEA, Volkswagen, Audi, Porsche, Estee Lauder і многія іншыя.