HomeНавіныДажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння, застаючыся маларухомымі, франтальныя раздзелы па-ранейшаму будуць дзяліць Беларусь на халодную паўночна-заходнюю і ўмерана цёплую паўднёва-ўсходнюю часткі. Чакаецца перавага хмарнага надвор’я. На значнай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі па ўсходзе краіны моцныя дажджы, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей магчымы навальніцы “, – адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 16 красавіка, надвор’е ў Беларусі працягнуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над поўначчу Украіны. Захаваецца шмат аблокаў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні ноччу слабы, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-9 градусаў, днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 8 па паўднёвым захадзе да плюс 16 па паўночным усходзе.

У суботу, 17 красавіка, захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 3-8, днём – плюс 10-16 градусаў.

У нядзелю, 18 красавіка, атмасферны ціск пачне падрастаць і франтальны раздзел стане губляць сваю актыўнасць. Аблокаў і дажджоў стане менш. Месцамі, у асноўным па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы чакаецца плюс 2-8 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12-18 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня надвор’е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x