HomeНавіныДля заказнікаў "Налібоцкі", "Азёры" і "Асвейскі» распрацуюць віртуальныя туры

Для заказнікаў “Налібоцкі”, “Азёры” і “Асвейскі» распрацуюць віртуальныя туры

Здзейсніць шпацыр і ацаніць вартасці заказнікаў «Налібоцкі», «Азёры» і «Асвейскі» хутка можна будзе ў віртуальным фармаце – для кожнага з заказнікаў будзе распрацаваны уласны віртуальны тур, паведамляесайт ПРААН у Беларусі. Інтэрактыўныя туры будуць садзейнічаць падтрымцы унікальнага прыроднага патэнцыялу Беларусі, развіццю экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях і закліканы стымуляваць цікавасць беларускіх і замежных турыстаў да заказнікаў. У паведамленні падкрэсліваецца, што «ў перспектыве экатурызм прынясе эканамічныя выгады для асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і дазволіць інвеставаць даходы ад турпрадуктаў у далейшае захаванне ахоўных раёнаў і паляпшэнне кіравання імі». Стварэнне віртуальных тураў для трох пілотных заказнікаў стане магчымым дзякуючы праекту «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту», які рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы траставага фонду «Расія-ПРААН у мэтах развіцця ».

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x