HomeНавіны"Добры канал" віншуе ўсіх з Новым годам!

“Добры канал” віншуе ўсіх з Новым годам!

Мы робім кожны дзень мноства незаўважных добрых спраў. Робім іх настолькі дыхтоўна, наколькі дазваляе наша кампетэнцыя і магчымасці. Мінулы год быў такім, што часам здавалася, быццам дабрыня памяншаецца і калі не цёмнае, то шэрае сапраўды нас паглынае… Але дабрыня знаходзіла новыя месцы ўсходу і прабівалася праз бетонныя сцены ці іншыя перашкоды. Многія ўчынкі і іх наступствы абверглі тое, што дабрыню можна загнаць у межы ці за мяжу ад нас. І няхай дабро часта не прыносіць фінансавых дывідэндаў, яно прыносіць станоўчыя эмоцыі нам усім. Так што будзьце здаровыя і шчаслівыя – не на злосць ворагам, а дзеля сваёй будучыні … Дзеля нашай агульнай будучыні!!! Будучыні, дзе нашы светлыя мары спраўдзяцца, і перамены будуць радаснымі і станоўчымі! Будучыні, якая стане добрай і дыхтоўнай! Менавіта гэтага ўсім жадаюць у Новым 2022 (і, вядома, у наступных) тыя, хто развівае пляцоўку «Добры канал». Нам важна, каб усе ведалі зараз і памяталі ў любой сітуацыі, што на свеце ёсць добрыя людзі і насамрэч іх больш… Са святамі!!!

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x