Хатка галоўнага навагодняга персанажа ў Цэнтральным дзіцячым парку ім. М.Горкага адкрыецца 23 снежня.
На адкрыцці ў 12.00 плануецца навагодні паказ з песнямі, гульнямі, святочнымі агнямі і карагодамі вакол ёлкі. З 13.00 пачнецца “прыёмны дзень”: чараўнік будзе вітаць кожнага новага госця індывідуальна, віншаваць, слухаць песні і вершы, якія падрыхтавалі дзеці, хваліць дзяцей за поспехі ў адыходзячым годзе і, вядома, дарыць падарункі.
З 24 снежня па 9 студзеня Дзед Мароз (а па выхадных і святочных днях – яшчэ і яго ўнучка Снягурачка) будзе прымаць гасцей па папярэднім запісе з 10.30 да 18.30.