HomeНавіныДзень посткросера пройдзе 1 снежня

Дзень посткросера пройдзе 1 снежня

Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі 1 снежня пройдзе акцыя “Дзень посткросера”, гаворыцца ў паведамленні на сайце РУП “Белпошта”.

“Пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак вы атрымліваеце скідку 10 працэнтаў”, – удакладнілі ў “Белпошце”.

Посткросінг – гэта міжнародны анлайн-праект, дзе незнаёмыя людзі з розных куткоў планеты абменьваюцца паштовымі карткамі і маркамі.

Каб стаць посткросерам, неабходна зарэгістравацца на сайце www.postcrossing.com, указаўшы свой хатні адрас і кароткую інфармацыю пра сябе (захапленні, пажаданні, якія паштоўкі вам падабаюцца, што хочаце даведацца пра іншую краіну), і адправіць паштоўкі пяці жыхарам розных краін, адрасы якіх прапануе сістэма сайта.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x