HomeНавіныДзіцячая чыгунка ў Мінску адкрые новы сезон 1 мая

Дзіцячая чыгунка ў Мінску адкрые новы сезон 1 мая

Дзіцячая чыгунка ў Мінску пачне 66-ы сезон работы 1 траўня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-цэнтры БЧ.

Так, 1 траўня ў 9:30 на станцыі Заслонава адбудзецца ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў, а ўжо а 11:00 першы цягнік «Сталічнага экспрэса» адправіцца ў шлях па традыцыйным маршруце: ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы бор і назад.

У траўні Дзіцячая чыгунка будзе працаваць па суботах і нядзелях. 9 мая на станцыі Заслонава пройдзе святочны канцэрт да Дня Перамогі.

З-за эпідэмічнай сітуацыі ў цягніках «Сталічнага экспрэса» прадугледжана рассаджванне з улікам сацыяльнай дыстанцыі, праводзіцца рэгулярная санітарная апрацоўка рухомага складу, а наведвальнікі павінны выконваць масочны рэжым. Ахоўныя маскі можна набыць у тым ліку на вакзале станцыі Заслонава.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x