HomeНавіныДзіцячая чыгунка адкрые летні сезон 30 красавіка

Дзіцячая чыгунка адкрые летні сезон 30 красавіка

Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава адкрые летні сезон 30 красавіка, паведамляе сайт Беларускай чыгункі.

Першы цягнік “Сталічны экспрэс” адправіцца з перона станцыі Заслонава ў 11:00. Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце – да станцыі Сасновы Бор і назад.

«У маі цягнікі на «малой Беларускай» будуць курсіраваць 1, 2, 7, 8, 9, 14, 15, 21, 22, 28 і 29 мая. У летнія месяцы – з серады да нядзелі, а ў верасні – толькі па выхадных. Каса на вакзале станцыі Заслонава будзе працаваць у дні руху цягнікоў. Кошт білета – 5 рублёў. Таксама з 1 мая будзе адкрыты продаж білетаў праз інтэрнэт», – гаворыцца ў паведамленні.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x