Еўракамісія (ЕК) пачала вывучаць адказы Украіны на першую частку апытальніка па пытанні рэкамендацый аб пачатку перамоваў аб прыёме гэтай краіны ў Еўрасаюз (ЕС). Пра гэта паведаміла ў чацвер прадстаўнік Еўракамісіі Ана Пізаньера, інфармуе ТАСС.
Еўракамісія правядзе аналіз на прадмет таго, ці выконвае Украіна Капенгагенскія крытэрыі членства ў тых сферах, якія пакрывае першая частка апытальніка. Пасля запаўнення ўсяго апытальніка Еўракамісія дасць агульную ацэнку, ці гатова яна рэкамендаваць Савету ЕС запусціць перамовы аб прыёме гэтай краіны ў ЕС.