HomeНавіныЕўракамісія парэкамендуе даць Украіне статус кандыдата ў ЕС, але некаторыя супраць -...

Еўракамісія парэкамендуе даць Украіне статус кандыдата ў ЕС, але некаторыя супраць – Bloomberg

Як піша Бі-бі-сі, агенцтва Bloomberg у чацвер паведаміла са спасылкай на ананімныя крыніцы, што Еўрапейская камісія ў канцы наступнага тыдня, хутчэй за ўсё, афіцыйна парэкамендуе даць Украіне статус краіны-кандыдата ў члены ЕС. Але гэтая рэкамендацыя будзе абстаўленая ўмовамі-патрабаваннямі да Украіны ў частцы барацьбы з карупцыяй і забеспячэння вяршэнства закону.

Агенцтва нагадвае, што рэкамендацыя Еўракамісіі – гэта важны этап, але рашэнне аб статусе будуць прымаць лідэры краін ЕС, а некаторыя з гэтых краін – у прыватнасці, Нідэрланды і Данія – лічаць, што Украіна не гатовая.

Пытанне аб наданні Украіне статуса кандыдата будзе абмяркоўвацца на саміце ЕС 23-24 чэрвеня.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x