HomeНавіныЕўракамісія правярае інфармацыю аб адмене Iraqi Airways рэйса для вывазу мігрантаў з...

Еўракамісія правярае інфармацыю аб адмене Iraqi Airways рэйса для вывазу мігрантаў з Мінска

Еўракамісія правярае паведамленні аб адмене іракскай авіякампаніяй Iraqi Airways (“Іракскія авіялініі”) рэйса для вывазу мігрантаў з Мінска з-за адсутнасці аплаты з боку ЕС. Пра гэта паведамляе са спасылкай на Петэра Стана, прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы ЕС Жазэпа Барэля.

У чацвер прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў, што рэйс з Беларусі, на якім бежанцаў павінны былі адвезці ў Ірак, быў адменены з-за невыканання еўрапейскім бокам дамоўленасцей з іракскай авіякампаніяй. Па словах Глаза, Беларусь нікому не перашкаджала ў выездзе з краіны, асабліва тым, хто знаходзіцца ў рэспубліцы на легальных падставах.

Агенцтва нагадвае, што ў сераду рэйс Iraqi Airways, якім мусілі 25 лістапада вывезці частку іракскіх мігрантаў з Беларусі, быў адменены. Вылет быў запланаваны на 14:30 па мясцовым часе (супадае з маскоўскім). Некаторыя з мігрантаў ужо прыбылі ў аэрапорт.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x