Еўракамісія накіравала Украіне другі транш макрафінансавай дапамогі ў памеры EUR 600 млн у рамках праграмы надзвычайнай дапамогі, паведаміла прэзідэнт ЕК Урсула фон дэр Ляен. Пра гэта інфармуе « Інтэрфакс-Украіна».
«Сёння мы выплацілі Украіне новы транш макрафінансавай дапамогі ў памеры EUR600 млн», – напісала яна ў Твітар у пятніцу. Як паведамлялася, Савет ЕС паскорана ў лютым гэтага года зацвердзіў пакет макрафінансавай дапамогі ў памеры EUR 1,2 млрд, дзве выплаты па першым траншы па EUR 300 млн былі праведзены ў сакавіку.