HomeНавіныЕБРР адмовіўся інвесціраваць у прыватныя праекты на тэрыторыі Беларусі

ЕБРР адмовіўся інвесціраваць у прыватныя праекты на тэрыторыі Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) адмовіўся разглядаць новыя інвестпраекты ў прыватным сектары эканомікі Беларусі, паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.

«У верасні 2020 года мы вырашылі перастаць разглядаць новыя праекты дзяржсектара ў краіне. У лістападзе 2021 года кіраўніцтва ЕБРР прапанавала, што пакуль банк не будзе разглядаць новыя інвестыцыйныя праекты, у тым ліку прыватныя», – прыводзіць агенцтва вытрымку з паведамлення на сайце ЕБРР.

Раней паведамлялася, што ў верасні мінулага года, пасля адмовы фінансаваць новыя інвестпраекты ў дзяржсектары Беларусі, ЕБРР пакідаў за сабой магчымасць крэдытавання беларускіх прыватных кампаній.

У паведамленні тлумачыцца, што ўзмацненне жорсткасці мараторыя на фінансаванне беларускіх праектаў звязана з палітычнай сітуацыяй у краіне. У той самы час ЕБРР вырашыў не згортваць сваю прысутнасць у Беларусі. Інвестыцыі ЕБРР у праекты ў Беларусі ў 2019 годзе склалі рэкордныя 400 мільёнаў еўра.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x