HomeНавіны«ЕCO Чорная пятніца» у Galileo

«ЕCO Чорная пятніца» у Galileo

У ГЗЦ Galileo з 22 па 28 лістапада пройдзе “ECO Чорная пятніца”, дзякуючы якой можна будзе не толькі выгадна абнавіць гардэроб, але і зрабіць уклад у клопат аб экалогіі і навакольных.

З 22 па 28 лістапада кожны наведвальнік зможа прынесці непатрэбныя рэчы, якія пойдуць на дабрачыннасць. Галоўнае, каб адзенне было цэлае, чыстае і ахайнае – і магло паслужыць камусьці яшчэ. Сабраныя рэчы прызначаны для дабрачыннага праекта KaliLaska. Яго валанцёры займаюцца зборам і сартаваннем непатрэбнага адзення, якое адпраўляецца не на палігон, а, у залежнасці ад стану, у розныя ўстановы: ад дамоў-інтэрнатаў да творчых гурткоў для людзей з інваліднасцю. Частка рэчаў прадаецца ў дабрачыннай краме праекту, каб забяспечыць фінансаванне яго працы.

За кожны пакет рэчаў удзельнікі акцыі атрымаюць купоны на дадатковыя скідкі і падарункі, якімі яны змогуць скарыстацца з 25 па 28 лістапада – у дні вялікіх распродажаў у рамках Чорнай пятніцы. Здаць рэчы і атрымаць узамен купон можна будзе на спецыяльнай інфастойцы на другім паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x