HomeНавіныЕК рэкамендуе краінам ЕС абмежаваць дзевяццю месяцамі тэрмін дзеяння ковід-сертыфіката

ЕК рэкамендуе краінам ЕС абмежаваць дзевяццю месяцамі тэрмін дзеяння ковід-сертыфіката

Еўракамісія (ЕК) рэкамендуе краінам Еўрасаюза (ЕС) абмежаваць дзевяццю месяцамі тэрмін дзеяння ковід-сертыфіката з моманту атрымання першай дозы вакцыны. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕК, распаўсюджанай у чацвер у Брусэлі, інфармуе ТАСС.

У ЕК растлумачылі, што “дзевяцімесячны перыяд улічвае рэкамендацыі Еўрапейскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў па ўвядзенні бустэрных доз пачынаючы з шасці месяцаў і прадугледжвае дадатковы перыяд у тры месяцы для забеспячэння таго, каб нацыянальныя кампаніі вакцынацыі маглі скарэктавацца і ў грамадзян быў доступ да бустэраў” .

Як зноў падкрэсліла ЕК, да ўладальнікаў сертыфікатаў не павінны прымяняцца такія дадатковыя абмежавальныя меры, як тэсты і каранцін. Акрамя таго, ад такіх мераў павінны быць вызваленыя дзеці да 12 гадоў і грамадзяне, якія здзяйсняюць “важныя паездкі”.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x