Якімі б цяжкімі ні былі зараз часы, як бы ні засмучалі падзеі ў свеце, усё роўна тут застаецца месца сонцу, радасці і святу. Асабліва, калі справа тычыцца дзяцей – хочацца засцерагчы іх ад усяго дрэннага і падарыць шчаслівае дзяцінства. Набліжаецца час апошніх званкоў, а таксама выпускных у школах і дзіцячых садах. Многія актыўна да іх зараз рыхтуюцца.
Як арганізаваць свята экалагічна і пры гэтым зрабіць прыгожым, незабыўным, раскажуць нашы госці – Наталля Турко і Сафія Капыток, якія вядуць дзіцячыя святы, вядомыя ў святочных колах як Мілі і Сонча.