HomeКультураЭкспазіцыя "Чарнобыль - 35 ..." адкрыецца 26 красавіка ў Мінску

Экспазіцыя “Чарнобыль – 35 …” адкрыецца 26 красавіка ў Мінску

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Чарнобыль – 35 …” адкрыецца 26 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Выстава прысвечана 35-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і 85-годдзя з дня нараджэння празаіка, публіцыста, які быў кіраўніком Беларускага сацыяльна-экалягічнага саюзу “Чарнобыль”, Васіля Якавенкі.

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, рукапісы, артыкулы, кнігі з архіва Васіля Якавенкі, які захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У адкрыцці часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі прымуць удзел паэты Анатоль Зэкаў і Антаніна Хатэнка, пісьменнік і гісторык Юры Кур’яновіч, фотамастак Юрый Іваноў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x