У Іспаніі знайшлі 34 аб’екты, якія належаць расійскім алігархам, піша gazeta.ru са спасылкай на газету El Pais (выданне спасылаецца на даныя расследавання).
Гаворка ідзе пра яхты, лодачны прычал і аб’екты нерухомасці. Большасць маёмасці была знойдзена ў Каталоніі, астатняе – у рэгіёнах Андалусія, Валенсія і Балерскія астравы.
Па даных El Pais, частка выяўленых актываў звязана з гендырэктарам Растэха Сяргеем Чэмезавым.