Як паведамляюць СМІ, Эмануэль Макрон стаў першым за 20 гадоў перавыбраным прэзідэнтам Францыі. У нядзелю, 24 красавіка, ён перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў правапапулісцкага кандыдата Марын Ле Пэн. Пасля падліку 100% галасоў, Макрон набірае 58,55%, Ле Пэн – 41,45%.
Ле Пэн прызнала паражэнне, але пры гэтым свой вынік на выбарах яна назвала “аглушальнай перамогай”. Пяць гадоў таму ёй не ўдалося набраць у другім туры і 35% галасоў.
Еўрапейскія лідэры павіншавалі Макрона з перамогай, выказаўшы надзею на працяг сумеснай працы.