HomeНавіныЭмбарга ЕС на расійскую нафту можа быць уведзена «ў найбліжэйшыя дні» -...

Эмбарга ЕС на расійскую нафту можа быць уведзена «ў найбліжэйшыя дні» – нямецкі міністр

Міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек заявіў у панядзелак у эфіры тэлекампаніі , што ЕС дамовіцца аб забароне на імпарт расійскай нафты ў найбліжэйшыя дні.

Як зазначаюць інфармагенцтвы, Еўрасаюз не можа дамовіцца аб нафтавым эмбарга ўжо некалькі тыдняў. Прычына – супраціў некалькіх краін, якія моцна залежаць ад імпарту расійскай нафты, у першую чаргу Венгрыі.

Роберт Хабек у тэлеінтэрв’ю сказаў таксама, што само па сабе нафтавае эмбарга не дапаможа пазбавіць Маскву даходаў, таму што страта аб’ёму экспарту будзе кампенсавана высокай цаной нафты.

Таму, паводле слоў Хабека, Еўракамісія і ЗША сумесна распрацоўваюць план увядзення гранічных цэн на нафту. План у тым, што нейкая дастаткова вялікая колькасць краін дамовіцца і адмовіцца плаціць за нафту вышэй за ўстаноўлены імі ліміт.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x