HomeUncategorized @byЭндакрынолагі распрацавалі супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын

Эндакрынолагі распрацавалі супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын

Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын, якія зніжаюць узровень тэстастэрону, распрацавалі амерыканскія спецыялісты Нацыянальнага інстытута дзіцячага здароўя і развіцця чалавека Юніса Кэнэдзі Шрайвера.

У спецыяльным даследаванні прынялі ўдзел 96 здаровых мужчын. На працягу 28 дзён частка з іх атрымлівала плацебо, а частка – прэпараты, якія зніжаюць узровень тэстастэрону, што прыводзіць да памяншэння колькасці сперматазойдаў Ужо праз тыдзень узровень тэстастэрону ва ўдзельнікаў, якія прымалі прэпарат, упаў ніжэй за норму.

Хоць зніжэнне ўзроўню тэстастэрону багата пабочнымі эфектамі, 75% удзельнікаў даследавання былі гатовыя працягваць прымаць прэпараты – па ўсёй бачнасці, гэтыя пабочныя эфекты былі для іх прымальныя.

Навукоўцы разлічваюць, што ў бліжэйшы час атрымаецца дамагчыся больш шырокага распаўсюджвання супрацьзачаткавых сродкаў для мужчын.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x