Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю ў падтрымку прадастаўлення Украіне і Малдове статуса кандыдатаў у Еўрапейскі саюз. Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль на саміце лідэраў краін ЕЗ у Брусэлі, піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС.
17 чэрвеня Еўракамісія рэкамендавала надаць Украіне і Малдове статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз. Разам з тым ЕК вылучыла Кіеву шэраг умоў у галіне прававой дзяржавы і ў барацьбе з карупцыяй.