Працягваем тэму – эпаксідная смала для ўпрыгожванняў. Сёння пятая частка нашага цыклу, дзе мы робім упрыгожванні з эпаксіднай смалы.
Сёння ў эпаксідную смалу Надзея Скараход дадае рассыпістыя цені для павекаў. Затым добра размешвае і такім растворам з перламутрам запячатвае сухія кветкі, а яшчэ зорачкі. Атрымліваецца – арыгінальна!