Як пішуць СМІ, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган у панядзелак правёў тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным.
З прэзідэнтам Украіны Эрдаган абмяркоўваў стварэнне маршруту для экспарту ўкраінскіх прадуктаў.
Раней Зяленскі заявіў, што з-за таго, што Расія блакуе ўкраінскія парты на Чорным моры і захапіла ўкраінскае ўзбярэжжа Азоўскага мора, Украіна не можа адправіць на экспарт 22000000 тон збожжавых, якія ўжо ёсць на складах.
Тэму экспарту збожжавых з Украіны Эрдаган абмяркоўваў і з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
«Уладзімір Пуцін адзначыў гатоўнасць расійскага боку садзейнічаць бесперашкоднаму марскому транзіту грузаў у каардынацыі з турэцкімі партнёрамі. Гэта тычыцца і вывазу збожжавых з украінскіх партоў», – гаворыцца ў паведамленні на сайце Крамля.