Як паведамляе Бі-бі-сі, на фоне рэзкага росту захворвання на каранавірус ўсё больш дзяржаў Еўропы ўводзяць новыя абмежаванні і робяць пашпарты вакцынацыі абавязковай умовай як доступу ў грамадскія месцы, так і ўдзелу ў публічных мерапрыемствах.
Па дадзеных амерыканскага універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць захварэлых на кавід зараз складае амаль 255 млн чалавек, больш за 5,1 млн пацыентаў памерлі. І калі раней COVID-19 найбольш актыўна распаўсюджваўся ў краінах Усходняй Еўропы, то зараз новая хваля заражэнняў накрывае заходнюю частку кантынента.
Па дадзеных інфармагенцтваў, у Германіі могуць забараніць карыстацца грамадскім транспартам тым, хто не мае доказы вакцынацыі ці негатыўнага тэсту. Жорсткі лакдаўн для каля 2 млн непрышчэпленых жыхароў ужо аб’явіла Аўстрыя.
Бельгія пакуль не ўводзіць паўнавартасны каранцін, але ідзе на значныя абмежавальныя меры: дзеці павінны будуць насіць маскі з 10 гадоў (а не з 12 – як было да цяперашняга моманту), чатыры дні на тыдзень жыхары будуць працаваць з дому, а для доступу ў кінатэатры. і музеі спатрэбяцца covid-пашпарты.
Частковы лакдаўн ужо дзейнічае ў Нідэрландах, шэраг іншых дзяржаў абмяжоўвае доступ да публічных мерапрыемстваў для тых, хто не прайшоў вакцынацыю.