Еўрасаюз шукае спосабы скараціць сваю залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў і пашырае супрацоўніцтва з Ізраілем, піша Бі-бі-сі са спасылкай на Financial Times.
Старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен напярэдадні заявіла, што ЕС працягвае падрыхтоўку да рэалізацыі двух буйных інфраструктурных праектаў, прызначаных для ўмацавання энергетычных сувязей з Ізраілем: газавы і вадародны трубаправод ва Усходнім Міжземнамор’і і падводны сілавы кабель, які звязвае Ізраіль з Кіпрам і Грэцыяй.
Аднак, у засваенні міжземнаморскіх газавых рэсурсаў ёсць свае складанасці. Ізраільскае газавае радовішча “Карыш” мяжуе з ліванскім радовішчам “Кана”, і краіны ўжо шмат гадоў не могуць падзяліць шэльф.
Зараз бакі працягваюць шукаць кампраміс, каб пачаць здабычу прыроднага газу, які затым можа экспартавацца ў Еўропу.