Еўрасаюз часова павялічыць закупкі расійскага газу праз краіны, якія будуць плаціць за паліва ў рублях, каб кампенсаваць спыненне паставак у Польшчу і Балгарыю. Пра гэта ТАСС заявіла крыніца ў інстытутах ЕС у Бруселі, піша gazeta.ru.
Крыніца дадала, што ЕС зараз працуе з усімі партнёрамі дзеля павелічэння паставак газу. Пры гэтым у найбліжэйшыя гады еўрапейскія краіны хочуць звесці да мінімуму або поўнасцю адмовіцца ад паставак расійскага газу, замяніўшы яго іншымі пастаўшчыкамі. Таксама ЕС працуе над пераходам на зялёную энергетыку.