HomeНавіныЕС прызнае еўрапейскія памкненні Украіны і вітае яе выбар

ЕС прызнае еўрапейскія памкненні Украіны і вітае яе выбар

Як паведамляюць інфармагенцтвы, пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, ухваленай па выніках 23-га саміту Украіна – ЕС, які прайшоў у Кіеве. Так, Еўрапейскі Саюз пацвердзіў сваю непахісную падтрымку і адданасць незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах. Бакі прызналі еўрапейскія памкненні Украіны і вітаюць яе еўрапейскі выбар, як гэта замацавана ў Пагадненнi аб асацыяцыі. 16 верасня 2014 Вярхоўная Рада ўхваліла законапраект аб ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС. З 1 лістапада таго ж года Украіна пачала рэалізацыю асноўных палажэнняў пагаднення, а з пачатку 2016 года ў рэжыме часовага прымянення таксама пачалі дзейнічаць палажэнні ў дачыненні да зоны свабоднага гандлю. Пагадненне цалкам набыло моц 1 верасня 2017 года.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x