Як пішуць СМІ, лідэры краін Еўрасаюза позна ўвечары ў панядзелак узгаднілі шосты пакет санкцыяў супраць Расіі.
Што туды ўвайшло:
*** неадкладная забарона паставак нафты з Расіі па моры (дзве траціны агульнага аб’ёму). Для нафтаправода зроблена часовае выключэнне;
*** Польшча і Германія абяцаюць да канца года спыніць купляць расійскую нафту, якая дастаўляецца па нафтаправодзе. Такім чынам пад забарону патрапіць 90% паставак нафты з Расіі ў ЕС;
*** Ашчадбанк, найбуйнейшы банк Расіі, адключаецца ад сістэмы SWIFT;
*** Спынена праца на тэрыторыі ЕС трох расійскіх дзяржаўных СМІ;
*** Новыя абмежаванні, якія тычацца «асоб, адказных за ваенныя злачынствы ва Украіне».