HomeНавіныЕС зацвердзіў пяты пакет санкцый супраць Расіі

ЕС зацвердзіў пяты пакет санкцый супраць Расіі

Еўрасаюз зацвердзіў пяты пакет эканамічных і індывідуальных санкцый супраць Расіі з-за ваеннай аперацыі ва Украіне.

Як піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС, Еўрасаюз забараніў аўтатранспартныя перавозкі па сваёй тэрыторыі аператарам з Расіі і Беларусі (ёсць некаторыя выключэнні). У саму Расію нельга будзе ўвозіць квантавыя камп’ютэры, паўправаднікі, авіяпаліва. Забараняецца імпартаваць з краіны драўніну, цэмент, удабрэнні, морапрадукты і алкаголь.

Акрамя таго, былі забаронены заходы расійскіх судоў у порты і ўзгоднена эмбарга на пастаўкі расійскага вугалю, якое ўвайшло ў сілу ў канцы лета.

Таксама былі цалкам забаронены транзакцыі і замарожаны актывы “чатырох ключавых расійскіх банкаў”. Іх назвы пакуль не ўдакладняюцца.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x