HomeНавіныЭстонія накіруе на польска-беларускую мяжу 60 вайскоўцаў

Эстонія накіруе на польска-беларускую мяжу 60 вайскоўцаў

Эстонія накіроўвае на ахову польска-беларускай мяжы 60 вайскоўцаў, паведаміў камандуючы Сіламі абароны краіны генерал-лейтэнант Марцін Херэм. Пра гэта інфармуе«Інтэрфакс-Захад».

Па словах Херэма, у каманду ўвойдуць сапёры, разведчыкі, назіральнікі, інтэнданцкая служба. У іх задачу ўвойдуць будаўніцтва і рамонт пагранічных загарод, падтрымка пагранічнай службы і ўзброеных сіл Польшчы.

Пры гэтым Херэм, каментуючы выказванні нямецкага выдання Die Welt са спасылкай на канфідэнцыяльны дакумент Еўракамісіі, што Расея можа пачаць прымаць мігрантаў праз аэрапорт Пскова і перапраўляць іх да межаў з Балтыяй, адзначыў, што “атрыманая інфармацыя не выклікае асцярогі”.

Ён не выключыў, што “тэарэтычна ў аэрапорта Пскова ўсё яшчэ ёсць неабходная інфраструктура для рэалізацыі такога плана”. Херэм выказаў упэўненасць, што “Сілы абароны Эстоніі гатовыя хутка адрэагаваць на магчымы крызіс”.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x