HomeНавіныФестываль “Берасцейскія сані” запрашае

Фестываль “Берасцейскія сані” запрашае

Фестываль-кірмаш “Берасцейскія сані” пройдзе ў Брэсце 7-9 студзеня. Цягам трох дзён на набярэжнай Францыска Скарыны і плошчы Леніна будуць працаваць пляцоўкі прадпрыемстваў. Арганізуюць дэгустацыі, атракцыёны, горад майстроў і мастацкія выставы. На набярэжнай 7 студзеня з 14.00 да 16.00 правядуць фестываль зімовага плавання. Пасля гэтага пачнецца святочная музычная праграма “Каляды”.

8 студзеня пройдзе вялікі калядны парад. Да яго далучацца творчыя калектывы, прадпрыемствы і арганізацыі Брэста і вобласці. Шэсце пройдзе па вуліцы Леніна і фінішуе на набярэжнай. Там будуць арганізаваныя выставы, будзе працаваць палявая кухня, юныя берасцейцы пакажуць «Валёнкі-шоў». Адбудзецца канцэрт, дыскатэка і святочны феерверк.

Фестывальныя святы працягнуцца 9 студзеня.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x