Паслы Швецыі і Фінляндыі пры НАТА ў сераду афіцыйна ўручылі генеральнаму сакратару альянсу Енсу Столтэнбергу заяўкі на ўступленне іх дзяржаў у НАТА. Пра гэта інфармуе ТАСС
«Я цёпла вітаю запыт Швецыі і Фінляндыі аб далучэнні да НАТА. Заяўкі, якія вы зрабілі сёння, – гэта гістарычны крок. Альянс зараз абмяркуе наступныя крокі на шляху ў НАТА. Інтарэсы бяспекі ўсіх краін павінны быць прыняты да ўвагі, і мы поўныя рашучасці ўрэгуляваць усе пытанні і дасягнуць хуткага завяршэння працэсу прыёму», – сказаў Столтэнберг.
Генеральны сакратар НАТА раней заяўляў, што абедзве краіны з’яўляюцца “самымі блізкімі партнёрамі альянсу” і “ўзорнымі дэмакратыямі”, а сумяшчальнасць іх узброеных сіл з сіламі НАТА адпрацоўвалася падчас шматлікіх сумесных вучэнняў на працягу дзесяцігоддзяў. Таму яны будуць прыняты па максімальна паскоранай працэдуры.