Фінскі дзяржаўны паштовы аператар Posti абвясціўаб прыпыненні паштовага абмену з Расіяй і Беларуссю.
«З 11 красавіка 2022 года Posti прыпыняе ўсе перавозкі лістоў і пасылак паміж Фінляндыяй і Расіяй, а таксама паміж Фінляндыяй і Беларуссю на падставе выключных абставін. Прыпыненне распаўсюджваецца на лісты і пасылкі як з Фінляндыі ў Расію і Беларусь, так і з Расіі і Беларусі ў Фінляндыю», – гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце аператара.
Усе лісты і пасылкі, якія не могуць быць дастаўлены, вернуцца адпраўшчыкам.