ФРГ рыхтуе план мерапрыемстваў на выпадак, калі Расія раптоўна вырашыць у аднабаковым парадку адключыць газ. Такую інфармацыю агучвае Reuters.
Па звестках агенцтва, план, падрыхтоўкай якога кіруе міністэрства эканомікі, прадугледжвае тэрміновую дапамогу ў выглядзе крэдытаў энергетычным фірмам, а таксама ўзяцце ўрадам пад кантроль ключавых для энергетыкі прадпрыемстваў.
СМІ падкрэсліваюць, што Германія моцна залежыць ад паставак расійскага газу па трубаправодах, прычым газ патрэбен немцам не толькі для ацяплення і выпрацоўкі электрычнасці, але і для вытворчасці сталі і пластмас.