У Беларусі 26 сакавіка пройдзе самая масавая міжнародная экалагічная акцыя “Гадзіна Зямлі”. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
“Мінпрыроды запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі “Гадзіна Зямлі”: 26 сакавіка ў 20.30 на гадзіну выключым святло разам”, – распавялі ў прэс-службе.
Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу да наступстваў змянення клімату, неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў нашай планеты.
Акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 13-ы раз пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF). Упершыню гэтае мерапрыемства было праведзена ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года.