Бі-бі-сі піша пра галоўныя навіны да раніцы панядзелка:
* Расія абяцае адкрыць новыя гуманітарныя калідоры з некалькіх абложаных ўкраінскіх гарадоў. Папярэднія падобныя аб’явы сканчаліся нічым: людзі не маглі пакінуць хаты і сховішчы з-за бесперапынных абстрэлаў;
* Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Расію ў забойстве мірных жыхароў. Гэта адбылося пасля таго, як падчас эвакуацыі з Ірпеня загінула маладая сям’я. Мінабароны Расіі такія абвінавачванні адмаўляе;
* Прадстаўнікі міністэрства абароны Украіны сцвярджаюць, што іх войскі зноў занялі горад Чугуеў;
* Аднавіўся абстрэл з боку Расіі паўднёвага партовага горада Нікалаева;
* Вялікабрытанія заявіла, што выдзеліць Украіне дадатковыя 100 мільёнаў долараў, каб дапамагчы ўраду працаваць ва ўмовах расійскага ўварвання;
* Цэны на нафту ўзляцелі да самага высокага ўзроўню з 2008 года. ЗША са сваімі саюзнікамі абмяркоўваюць патэнцыйнае эмбарга на пастаўкі нафты з Расіі.