HomeНавіны«Гарт-фэст» у Мінску

«Гарт-фэст» у Мінску

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі сумесна з клубам загартоўвання “Маржы Мінска” каля лёгкаатлетычнага манежа “Дынама” правядзе 19 снежня “Загар-фэст”.

Удзельнікам прапануюць пераадолець дыстанцыі на выбар: 2,5 км і 10 км без уліку часу, 15 км – з улікам. Усе ахвочыя таксама змогуць абліцца з вядра халоднай вадой і акунуцца ў Свіслач. “Загарт-фэст” пачнецца аб 11:00.

Арганізатары папярэджваюць, што на дыстанцыі ў 15 км мужчынам трэба быць з голым торсам, жанчынам жа – у боды, а 2,5 і 10 км можна прабегчы і ў лёгкай летняй форме.

У канцы забегу ўсіх чакаюць цёплая лазня-бочка і гарачая гарбата з самавара.

Мэта праекта – прыцягненне ўвагі людзей да загартавання і здаровага ладу жыцця.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x