Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, “Газпрам” паведаміў, што цалкам прыпыніў пастаўкі газу ў Балгарыю (“Булгаргаз”) і Польшчу (PGNiG) у сувязі з адмовай краін плаціць за паліва ў рублях.
Расійская кампанія паведаміла “Булгаргаз” і PGNiG, што пры несанкцыянаваным адборы расійскага газу з транзітных аб’ёмаў у трэція краіны, пастаўкі для транзіту будуць скарочаныя на гэты аб’ём.