HomeНавіныГенконсульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыніць працу з 21 кастрычніка

Генконсульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыніць працу з 21 кастрычніка

Па патрабаванні амерыканскага боку Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыніць сваю працу 21 кастрычніка 2021 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце дыппрадстаўніцтва. «Грамадзяне Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі консульскай акругі генеральнага консульства (уключаючы Канаду), пасля закрыцця генконсульства змогуць звяртацца па ажыццяўленне консульскіх дзеянняў у пасольства Беларусі ў ЗША», – гаворыцца ў паведамленні. Прыём і апрацоўка дакументаў, накіраваных па пошце, спыняецца з 8 кастрычніка. Дакументы, якія паступілі пасля 8 кастрычніка, будуць перададзеныя ў амбасаду Беларусі ў ЗША не раней чым 1 лістапада.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x